Кампанія “Баржомі” пасадзіла ў Гродне парк
Консул амбасады Грузіі ў Беларусі Таймурас Санадзэ, кіраўніцтва кампаніі “Баржомі”, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Барыс Казялкоў, дырэктар Гродзенскага мясакамбіната Анатоль Грышчук і жыхары мікрараёна пасадзілі першыя 80 дрэваў.
Алея хвойных дрэваў павінна сімвалізаваць сяброўства і супрацоўніцтва Грузіі і Беларусі (Гродзенскай вобласці ў прыватнасці).
Дрэвы ў новым парку будуць дадавацца – ён унесены ў план развіцця горада.
Серыя падобных мерапрыемстваў “Пасадзі дрэва разам з “Баржомі” пройдзе і ў іншых беларускіх гарадах.
Беларусь для “Баржомі” – вытворцы знакамітай мінеральнай вады – ужо некалькі гадоў лічыцца стратэгічным партнёрам. Летась у Мінску адкрылася дыстрыбуцыйная кампанія фірмы.
Паводле http://www.belta.by