“Наука вне себя” запрашае гарадзенцаў “пахімічыць”

|

Майстар-клас “Каляровая хімія” пройдзе 16 ліпеня ў 15.00 у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага. Студэнты хімічнага факультэта БДУ Вячэслаў Старэвіч і Мікіта Казубовіч прадэманструюць, як сухія формулы з падручнікаў ператвараюцца ў прыгожыя і каляровыя хімічныя рэакцыі. Сустрэча арганізавана ў межах некамерцыйнага праекта “Наука вне себя”, скіраванага на папулярызацыю навукі і пашырэнне магчымасцяў атрымаць новыя веды па-за сценамі навучальных устаноў.

Гарадзенскія кіроўцы дапамаглі патушыць лесавоз, які загарэўся наўпрост пасярод дарогі

|

Узгаранне лесавоза адбылося ў 9.40 каля гіпермаркета АЛМІ на праспекце Касманаўтаў. Дзякуючы аператыўным дзеянням звычайных гарадзенцаў, агонь удалося хутка патушыць і пазбегнуць сур’ёзных наступстваў.

Выбаркамы Гродзенскай вобласці акрэдытавалі 27 назіральнікаў за парламенцкімі выбарамі

|

Выбарчыя камісіі Гродзенскай вобласці акрэдытавалі 27 назіральнікаў за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання, паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Уладзімір Хлябіч. Акруговымі камісіямі на 12 ліпеня акрэдытаваныя для назірання за выбарамі 24 назіральніка, яшчэ 3 акрэдытаваныя абласной выбарчай камісіяй. 

Ровар наехаў на аўтамабіль. Раварыст шпіталізаваны

|

Наезд, у выніку каторага юны раварыст атрымаў траўму, адбыўся 11 ліпеня ў адным з двароў на вуліцы Лізы Чайкінай ў абласнтным цэнтры, паведамляе ДАІ Гродна.

Журналістка “Твайго стылю” – сярод пераможцаў конкурса “Аб адукацыі нефармальна”

|

Конкурс журналісцкіх матэрыялаў “Аб адукацыі нефармальна” праходзіў у межах Фестывалю нефармальнай адукацыі, які адбываўся ў Мінску 7-9 ліпеня. Журналістка сайта “Твой стыль” Ірына Новік узяла ў гэтым конкурсе адразу дзве ўзнагароды: другое месца па меркаванню экспертнага журы і спецыяльны прыз ад Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў за ўнёсак у развіццё журналістыкі.

Гісторык Дзмітрый Люцік напісаў кнігу пра баі пад Гродна ў чэрвені 1941 г. Прэзентацыя 14 ліпеня ў Новым замку

|

Як для Гродна пачалася Вялікая айчынная вайна? Гісторык Дзмітрый Люцік прысвяціў гэтай тэме цэлую кнігу, з якой можна будзе пазнаёміцца на прэзентацыі ў абласной бібліятэцы.

У антыкафэ “Партал” з’явілася ўласная велапаркоўка

|

Цяпер бяспечна пакінуць ровар можна і каля цэнтру развіцця і адпачынку “Партал”. Велапаркоўку для ўсіх, не толькі для кліентаў, зрабілі сваімі сіламі ўласнік клубу і валанцёры.

Школьныя праграмы цалкам абновяць да 2021/2022 навучальнага года

|

Змененыя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах з 1 па 11 клас у краіне будуць уводзіцца паэтапна. 

“Мяжа пад замком”: баявое відэа ад пагранічнага спецназа

|

Дзяржаўны пагранічны камітэт выклаў у інтэрнэт відэа, знятае пры ўдзеле спецназа ведамства – АСАМ. 

На мяжы ў пункце пропуску “Прывалка” 10 ліпеня часова абмяжуюць рух

|

10 ліпеня (нядзеля) магчымыя некаторыя абмежаванні па руху транспартных сродкаў праз пункт пропуску “Прывалка” на паласе руху на ўезд у Беларусь з Літвы. Непасрэдна ў самім пункце пропуску пераехаць мяжу будзе складана прыкладна з 8.20 раніцы да 12 гадзін дня. А па аўтадарозе праезд абмяжуюць да 14 гадзін.