“Наука вне себя” запрашае гарадзенцаў “пахімічыць”

|

 

Многія ў дзяцінстве ўяўлялі, што “хімія” – гэта пра выбухі і чароўныя пераўтварэнні. У школе ж большасць пераканалі ў іншым. На майстар-класе “каляровая хімія” будзе ўсё, як хацелі ў дзяцінстве: будзе кіпець, шыпець, узрывацца, гарэць і зіхацець усімі колерамі вясёлкі. І яшчэ ў дадатак будзе пахнуць.

 

 

 

Ахвотных чакае магчымасць зрабіць вопыты самастойна і ўрэшце даведацца, як называюцца рэчывы, спалучэнне каторых дае такія каляровыя эфекты.

 

 

Не пакінуць наведвальнікаў раўнадушнымі і вопыты “не для слабанервовых”.

 

 

Фота аўтаркі з майстар-класа на VI Фестывалі нефармальнай адукацыі ў Мінску