Гарадзенскі баксёр змагаўся за тытул чэмпіёна свету
У суботу ў Швайцарыі Андрэй Абраменка біўся за тытул IBC супраць дзейснага чэмпіёна свету ў другой паўсярэдняй вазе швайцарца Раберта Белге. Паядынак скончыўся ўнічыю, што дазволіла швайцарцу захаваць свой тытул.