Майстар-класы, роспіс па целу, hand-made і іншыя цікавосткі на другі дзень фестывалю

На ёй былі прадстаўлены скульптуры з металу, мастацкая зварка, цацкі і лялькі, дэкупаж, валянне, скраббукінг і біжутэрыя. Найбольшую цікавасць удзельніц фэсту выклікаў стол з упрыгованнямі з пластыкі Яны Марчук. Ад выкшталцоных пярсцёнкаў, бус, завушніц у дзяўчат ажно гарэлі вочы.

alt=”Image 8964″ sub=”Упрыгожванні ад Яны Марчук” >

Валяць можна не толькі валёнкі, але і жаночыя ўпрыгожванні. Мастачка Жанна Сідарчук дэманстравала, што зваляць можна што заўгодна – торбачкі, абручы ў валасы, бусы.

Велічнасцю, якая праяўлялася ў маленькіх памерах, уразіў Андрэй Цыцкановіч са сваімі скульптурамі з металу і мастацкай зваркай.

Аўтарскія арыгінальныя рэчы разышліся ў імгненне вока. Падчас перапынку натхнёныя ажыятажам аўтары выставы прапаноўвалі гасцям самім паспрабаваць зрабіць упрыгожванні, лялькі, паштоўкі.

Пасля афіцыйнага адкрыцця фэсту распачаліся прэзентацыі маладзёвых інфармацыйных праектаў. Найперш быў прэзентаваны маладзёвы інфармацыйны мультымедыйны партал “Твой Стыль”, які ўласна і стаўся пляцоўкай правядзення Фестывалю маладзёвай журналістыкі. Падчас прэзентацыі моладзевай акцыі мультымедыяў “Mam-media” Воля Гардзейчык паказала, як стварыць уласную газетку-мультыму.

Надалей удзельнікам было прапанавана наведаць майстар-класы вядомых беларускіх журналістаў. Удзельнікі занятку Юрася Карманава атрымалі базавыя веды ў галіне падрыхтоўкі навінаў. Як падрыхавацца і зрабіць добрае інтэрв’ю распавядала Марына Загорская, пра майстэрства рабіць добрае і якаснае фота распавядаў Андрэй Лянкевіч. З асаблівасцямі пошуку і працы з інфармацыяй знаёміў маладых журналістаў Эдуард Мельнікаў. Удзельнік занятку Марыны Загорскай:

Занятак быў проста афігенны, не лекцыя, а інтэрактыўная рэч з нашым удзелам. Не было вады, час максімальна эфектыўна скарысталі, на мой погляд.

Мне вельмі спадабаўся занятак па фота ў Андрэя Лянкевіча. Ён вельмі зразумела і даходліва на канкрэтных прыкладах распавядаў, што трэба і чаго не трэба рабіць, калі фатаграфуеш, – лічыць удзельніца занятку па фотамайстэрству.

Увечары распачалася культурніцка-забаўляльная частка фестывалю. Размаляваныя артам целы (у тым ліку надпісамі “прэса”, “навіны”), паказ калекцыі адзення “Твой Стыль” і канцэрт гуртоў “Знарок” і “Босае сонца”, а таксама рэпера Вінсэнта.

Здымкі Яўгена Здановіча

 

Відэарэпартаж з Фестывалю глядзі тут