Дзядуля пакрыўдзіўся ды паказаў прадаўцам азадак

|

Здарэнне мела месца ў вёсцы Вялікія Эйсманты ў Бераставіцкім раёне.

75-ці гадовы мужчына спрабаваў узяць у пазыку ў краме алкагольныя напоі. Атрымаўшы адмову, зняў прылюдна нагавіцы.

Выпадак быў зафіксаваны на мабільны тэлефон.

Знятыя кадры з’яўляюцца зараз асновай для абвінавачвання дзядулі ў хуліганстве, паколькі сам ён адмаўляецца прызнавацца ў здзейсненым.

 

На здымку: Гэты жыхар Барселоны некалькі год таму адсудзіў у гарадскіх уладаў сваё права хадзіць аголеным. У Вялікіх Эйсмантах законы пакуль іншыя.

 

Фота andrej-voronin