Rzeszow Klezmer Band скарыў гарадзенцаў
Хлопцам з Польшчы давялося некалькі разоў граць на “біс”, бо гарадзенская публіка аніяк не хацела адпускаць музыкаў.
Хлопцам з Польшчы давялося некалькі разоў граць на “біс”, бо гарадзенская публіка аніяк не хацела адпускаць музыкаў.
Першы дзень Х Фестывалю нацыянальных культур у Гродне скончыўся канцэртам ды феерверкам. Плошча Леніна сабрала ў гэты вечар многія тысячы гарадзенцаў і гасцей горада, якія церпяліва чакалі па 20-30 хвілін у чэргах на КПП, каб патрапіць на тэрыторыю фестывалю і мець магчымасць падпяваць маскоўскаму госцю Льву Лешчанку.
Гурт “S°unduk” завітаў у Гродна на адкрыццё фестывалю “Лялькі над Нёманам” і заадно прыняў удзел у праекце “Музыка гарадзенскіх вуліц”. Ля ўваходу ў Тэатр лялек яны выканалі кароткую песню “Мне нравится”.
Праца мінчука Аляксандра Батвінёнка з’явілася ля адрэстаўраванага Цэнтра культуры Гродна. Гэта ўжо трэцяя скульптура, створаная на пленэры рэзчыкаў у мінулым годзе, якую ўсталявалі ў цэнтры Гродна.
Актывісты з Гародні просяць вярнуць польскамоўны канал “Польсат” у кабельную сетку вяшчання. Канал знік у канцы лета мінулага года.
Лепшыя фільмы фестывалю дакументальнага кіно пра правы чалавека пакажуць 10-11 чэрвеня ў Гродне. Усе паказы пройдуць у кіназале Генеральнага консульства Польшчы, уваход вольны.
У гэты ўікэнд у Гродне праходзяць фінальныя мерапрыемствы Х Фестывалю нацыянальных культур, але гэта не адзіная цікавая падзея. Гарадзенцам варта наведаць ІІІ Міні-фэст вулічнага мастацтва, два канцэрты ў кірсе, бясплатную экскурсію, семінар па медытацыі ды іншыя падзеі.
Беларускую літаратуру ад “Кнігазбора” цяпер можна набыць і ў рэгіёнах. Выданні з’явіліся ў гарадзенскай кнігарні “Праметэй” (у будынку злева на фота) і лідскай “Кніжны свет”.
Мінскі гурт, створаны ў 2009 годзе адмыслова пад праграму па матывах аднайменнага твора Караткевіча, прыедзе ў Гродна 7 чэрвеня на ІІІ Міні-фестываль вулічнага мастацтва, а таксама выступіць у антыкафэ “Жывы час”. Дагэтуль музыкі выступалі ў Гродне толькі на кватэрніках.
Лекцыя-дыскусія “Рэлігійны экстрэмізм ці праваабрончы рух вернікаў?”, прысвечаная праблемам рэлігійнага дысідэнцкага руху ў БССР у 1960-я – 1970-я гг. на прыкладзе дзейнасці Евангельскіх хрысціян-баптыстаў, пройдзе ў суботу 7 чэрвеня.