Верагодна, на мяжы, акрамя «чорных» спісаў, існуюць і «шэрыя»

4-га мая ў пункце пропуска «Беняконі» падчас дагляду пасажыраў аўтобуса «Вільня-Баранавічы» Сяргей Трафімчык (на здымку), кіраўнік Руху «За Свабоду» па Гродзеншчыне, выклікаў цікавасць беларускіх ахоўнікаў мяжы. Прэтэнзіяў да яго ніякіх не выказвалі, прычынаў пільнай увагі не называлі, але адразу накіравалі на ўзмоцнены дагляд.

Валанцёры адновяць царкву ў Мураванцы

Гарадзенскае таварыства аховы помнікаў «Яравіт» збірае группу валанцёраў з Мінску і Гродна на 9 альбо 12 траўня для паездкі ў Маламажэйкаўскую царкву, яна ж «Мураванка», на расчысткі паддашша і вежаў ад смецця.

Ватыканскі іерарх наведае Слонім

8 мая сакратар Кангрэгацыі па справах Усходнік Цэркваў арцыбіскуп Кірыл Васіль наведае Слонім.

На Аўгустоўскім канале ўчора патануў “Мерсэдэс”

Гаспадар машыны, прыпаркаванай побач з каналам, начаваў у салоне.

Прачнуўся ён з-за таго, што апынуўся ў вадзе.

Рарытэтны абрэз, які кантрабандысты планавалі вывезці ў Літву, трапіць у музей

Паводле гісторыкаў, падобныя абрэзы выкарыстоўваліся знакамітымі “ляснымі братамі”, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці пасля апошняй вайны, піша uvd.grodno.by.

Пяць заявак ад прадстаўнікоў АГП

Пяць прадстаўнікоў гарадзенскай арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі падалі заяўкі на правядзене ў горадзе пікетаў пад агульнай назвай «За справядлівыя выбары без Лукашэнкі». Кіраўнік гарадской арганізацыі партыі АГП Аляксандра Васілевіч каментуе гэтую акцыю.

Правакацыя супраць Анджэя Пачобута

Учора, 3 –га мая, у доме, дзе жыве журналіст Анджэй Пачобут, невядомыя расклеілі па падьездах улёткі з правакацыйнымі надпісамі.

Віншаванні гісторыку Ігару Трусаву

Гарадзенскі гісторык і рэстаўратар Ігар Трусаў святкуе сёння, 4-га траўня, свой дзень народзін. Яго першыя артыкулы па гісторыі гарадзенскіх вуліц з’явііліся ў гарадзенскай газеце «Біржа інфармацыі» і менавіта яны сталі асновай для кніжак, што былі выдадзеныя сп. Ігарам у мінулым годдзе і сталі асновай для выдадзенай нядаўна «Біяграфіі гарадзенскіх вуліц».

Аўтамабільны вундэркінд

На адным з вучасткаў дарогі Мінск-Гродна супрацоўнікі ДАІ спынілі 32-гадовага жыхара Шчучына. Едучы па трасе на сваёй легкавушцы, ён набраў добрую хуткасць, а затым пасадзіў сабе на калені сямігадовага сына і даверыў яму руль.

Пачатак згортвання польскай мовы?

|

Так ацэньваюць бацькі школьнікаў увядзенне двух рускамоўных класаў у польскай школе. Намер пра стварэнне такіх класаў у школе №36 пацвердзіў загадчык аддзела адукацыі Ленінскага раёна Гродна Сяргей Ламека ў эфіры Гродзенскага тэлебачання.