Верагодна, на мяжы, акрамя «чорных» спісаў, існуюць і «шэрыя»
Сяргей Трафімчык так каментуе гэты інцыдэнт:
– На мяжы спецслужбы адсочваюць тых, хто з’яўляецца сябрам якой небудзь грамадскай арганізацыі. Гэта яшчэ раз падцвярджае тое, што спісы ёсць на усіх грамадскіх актывістаў.
«Пасля праходжання пашпартнага кантролю, я пайшоў на мытны кантроль. У гэты момант падбег памежнік, яшчэ раз узяў пашпарт, – працягвае Сяргей. – У мяне яшчэ раз запатрабавалі выкласці ўсе мае рэчы і правялі кантроль больш пільна. Іх зацікавіла кніжка Роўбы «Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь». Яны хадзілі яе «правяраць» яшчэ хвілін 20».
Узмоцненныя агляды гродзенскіх грамадскіх актывістаў адбываюцца амаль штомесяц і гэта яшчэ раз падцвярджае, што апроч так званых «чорных» спісаў, якія забараняюць выязд за мяжу, існуюць і так званыя «шэрыя» – спісы на ўзмоцнены нагляд.