Пяць заявак ад прадстаўнікоў АГП
– Пікеты плануюцца ў рамках агульнапартыйнай акцыі па ўсёй краіне. У дакументах, што мы падалі ў Гродзенскі гарвыканкам, выкананыя ўсе патрабаванні да пікетаў. Аднак спадзяванняў на тое, што акцыю пад такой назвай дазволяць у нашым горадзе у нас няма.
Актывісты хочуць правесці пікеты 15-га мая ў чатырох розных кропках гораду. Нагадаем, што прадстаўнікі гарадзенскага АГП падаюць заяўкі на акцыі рознага кшталту ў Гродна амаль кожны месяц. І на апошнюю акцыю, што павінна была праходзіць у Гродна 26 красавіка, Аляксандра Васілевіч не атрымала пісьмовага адказу ад гарадзенскіх уладаў, аднак была папярэджаная міліцыяй.