Правакацыя супраць Анджэя Пачобута

Пра здарэнне распавядае сам Анджэй:

 

– Улёткі на пад’ездзе заўважыла мая жонка. Ва улётцы сцвярджалася што, што я – «педафіл». Натуральна, я адразу занёс гэтую ўлётку ў міліцыю. Лічу гэтую ўлётку гнуснай і агіднай абразай спецслужбаў, якая здараецца ўжо не першы раз. Былі і іншыя выпадкі: у кватэры, дзе мы жывем, парэзалі дзверы. А калі ў мяне нарадзіўся сын, мне патэлефанавалі са спецслужбаў і паведамілі яго рост і вагу і раілі паводзіць сябе інакш.

 

Нагадаем, гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады па артыкуле «паклёп у дачыненні да прэзідэнта», яму забаронены выезд за мяжу. Суд прызнаў журналіста вінаватым па частцы 1 артыкула 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса за шэраг артыкулаў з крытыкай дзеючай улады. Судовы працэс быў закрытым. Журналіст тры месяцы правёў за кратамі.

 

Гадкія ўлёткі з’явіліся ў Міжнародны Дзень свабоды прэсы.