Валанцёры адновяць царкву ў Мураванцы

Як паведамляюць прадстаўнікі таварыства, «на жаль, мала таго, што за працу вы не атрымаеце грошаў, дык яшчэ прыйдзецца самастойна аплочваць харчаванне і дарогу». Аднак, як пішуць маладзёны на сваёй старонцы ў фэйсбуку, альбо кантакце, тыя, каму сэрца баліць за радзіму, зразумеюць абставіны часу і мэты працы.

 

Ад тых, хто збіраеца дапамагчы, патрабуецца:

1. Мець пры сабе грошы на дарогу і харчаванне (прыкладна 50 000 рублёў).

2. Старую вопратку (каб не баяцца пашкодзіць і запэцкацца).

3. А тых, у каго ёсць машына і магчымасць яе выкарыстаць, а таксама – рэспіратар, просім папярэдзіць арганізатараў.

 

У папярэдніх расчыстках у мінулым годзе ўдзельнічала больш за 30 чалавек. Арганізатары спадзяюцца, што ў гэтым годзе іх колькасць узрасце.

На фота: царква; у часе папярэдніх аднаўленняў