На Аўгустоўскім канале ўчора патануў “Мерсэдэс”

Шасцёра сяброў на двух аўто напярэдадні прыехалі адпачыць на Аўгустоўскі канал, піша http://tomin.by.

Уладальнік адной з машын, “Мерсэдэса” 2003 года выпуску, застаўся начаваць у машыне, якую паставіў на грунтовай дарозе паралельна каналу.

 

Незразумелым чынам пад раніцу 6 мая аўтамабіль з’ехаў у ваду.

Кіроўца паспеў выбрацца з машыны і даплыў да берага.

 

Пакуль прыбылі  выратавальнікі, “Мерсэдэс” цалкам апынуўся пад вадой і візуальна вызначыць яго месцазнаходжанне аказалася немагчыма.

 

Вадалазы знайшлі перакуленае  аўто на шасціметровай глыбіні ў 10 метрах ад берагу.

Машыну выцягнулі выратавальнікі, скарыстаўшыся лябёдкай.

 

Паводле http://tomin.by