Пра сокалаў, якія жывуць на гарадзенскім касцёле, здымуць дакументальны фільм

|

Сёння ў 18.30 каля гнязда сокала-пустальгі за статуяй на фасадзе касцёла бернардынцаў гарадзенскія арнітолагі ўсталююць вэб-камеру.

Гарадзенскі абласны суд пакінуў прысуд Лінкусу без зменаў

|

Гарадзенскі раённы суд сёлета ў лютым асудзіў былога кіраўніка Гарадзенскага абласнога аддзелу дэпартаменту аховы маёра Лінкуса на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за збіццё начальніка Шчучынскага раённага аддзелу дэпартаменту аховы Аляксея Сяргея.

Працоўным «Азота» прапанавалі пачытаць «Народную волю»

|

16 красавіка актывісты гарадзенскай арганізацыі АГП раздавалі працаўнікам «Гродна Азот» выпуск газеты «Народная воля» з артыкулам пра судовы пазоў, які падаў адзін рабочых прадпрыемства супраць экс-кандыдата ў прэзідэнты Д.Уса.

Беларусы ў Варшаве пратэставалі супраць аўстрыйскага банка Raiffaisen Bank

|

Арганізатары акцыі, якая прайшла 16 красавіка, выказвалі сваю незадаволенасць супрацоўніцтвам банка з беларускімі ўладамі. Пра акцыю распавядае адзін з яе арганізатараў гарадзенец Кірыл Семянчук.

Каля 150 літоўскіх і фінскіх бізнесменаў збяруцца ў Гродне

|

18-19 красавіка ў горадзе пройдуць адразу два міжнародных мерапрыемствы: VIII Міжнародны беларуска-літоўскі форум і ІІІ Міжнародны беларуска-фінскі эканамічны форум.

У Гродне адбудзецца фэст экскурсаводаў

|

Мала ведаеш гісторыю Гродна? А можа думаеш, што ведаеш пра родны горад усё?

21-22 красавіка далучайся да бясплатных экскурсій па нестандартных маршрутах!

Пачаўся збор подпісаў за помнік Каліноўскаму ў Гродне

|

16 красавіка Гарадзенская арганізацыя Маладога Фронту распачала збор подпісаў за ўвекавечанне памяці паўстанцаў 1863 г. у Гародні.

Выйшла ў свет новае ілюстраванае выданне пра гісторыю ВКЛ

|

Новая кніга гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча «Гедымiн (1316-1341). Каралеўства Лiтвы i Русi» з’явіцца праз некалькі дзён у Гродна.

Жывыя кветкі на мільярд рублёў канфіскавалі ашмянскія мытнікі

|

За некалькі дзён у “Каменным Логу”  спынены тры спробы незаконнага перавозу кветак з Літвы на тэрыторыю Мытнага саюза.

Гродзенскі драмтэатр атрымаў прэмію міжнароднага фестывалю ў С.-Пецярбурзе

|

Лепшым прызнаны  спектакль “Палёт над гняздом зязюлі” паводле рамана Кена Кізі ў пастаноўцы Генадзя Мушперта.