Выйшла ў свет новае ілюстраванае выданне пра гісторыю ВКЛ

|

Пра кнігу распавядае сам аўтар:

 

– Гэта кніга – апісанне гісторыіі Вялікага княства праз літаратурны нарыс. Нарыс зроблены на падставе гістарычных фактаў.

 

Разлічана кніга як на настаўнікаў, так і на вучняў і на простага чытача. Самае цікавае ў кнізе – ілюстрацыі, што зроблены Iгарам Гардзiёнкам.

 

Калі хто будзе лянавацца чытаць, то хоць пабачыць прыгожыя малюнкі мастака.

 

У Гродна выданне патрапіць праз «Белкнігу» і я спадзяюся, што ў хуткім часе гарадзенцы змогуць у галерэі «Крыга» патрапіць на прэзентацыю, арганізаваную гарадзенскім “Таварыствам Беларускай Школы”.

 

На дадзены момант кніга каштуе 73 тысячы без гандлёвых накрутак, і мне дасталося толькі два аўтарскіх асобнік”.

 

Гэтае выданне зроблена аўтарам на дзвюх мовах па-беларуску і па-ангельску.

 

Даведка ТС:

 

Гэта ўжо другая кніга Алеся Краўцэвіча з серыі “Жыццёпіс Вялікіх Князёў Літоўскіх”. У 2006 г. убачыла свет выданне, прысвечанае Міндоўгу.

 

Зараз рыхтуецца да друку таксама наступная кніга з гэтай серыі – “Ад Войшалка да Віценя. Выпрабаванне на трываласць”.