У Гродне адбудзецца фэст экскурсаводаў
Галоўная ідэя прымеркаванага да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў (18 красавіка) “Фэста экскурсаводаў” – прыцягненне ўвагі людзей да праблемы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а папросту – помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.
Падчас леташняга “Фэсту” гродзенцы мелі магчымасць далучыцца да чатырох экскурсій. Сёлета прапановаў у 2 разы больш.
21 красавіка
– “Гародня кінатэатральная”. 11.00 сустэча каля Драмтэатра. Экскурсаводы – Таццяна Казак, Таццяна Касатая.
– “На крок ад заўтра: падзеі верасня 1939 года ў гісторыі Гародні”. 13.00 сустрэча каля помніка Гарнавых (Стары мост). Вядзе Андрэй Чарнякевіч.
– “З гісторыі гродзенскай чыгункі”. 15.00 сустрэча каля воданапорных вежаў Кася і Бася на вул. Свердлава. Экскурсавод Таццяна Касатая.
– “Маляванне святлом. Гарадзенскія фотамайстэрні ў 19 ст.” 17.00 сустрэча ў скверы за палацам тэкстыльшчыкаў (перад Домам побыту). Экскурсавод Таццяна Казак.
22 красавіка
– “Гісторыя пажараў у Гародні”. 11.00 сустрэча каля фантана на Савецкай плошчы. Вядзе Мечыслаў Супрун
– Музей пажарнай службы. 12.00 сустрэча каля пажарнай каланчы. Вядзе Ірына Качан.
– “Гарадзенскімі шляхамі В.Быкава”. 13.30 сустрэча каля помніка В.Д. Сакалоўскаму на вул. Савецкай. Экскурсавод Ігар Ламека
– “Маргінальная Гародня”. 16.00 сустрэча каля Фарнага касцёла. Вядзе Сяргей Раманаў.
У канцы экскурсій – конкурсы ад турыстычнай фірмы “Мерцана” і падарункі для пераможцаў.
Усе экскурсіі бясплатныя!
Здымак з архіва “Твайго стылю”