Каля 150 літоўскіх і фінскіх бізнесменаў збяруцца ў Гродне

|

Асноўная мэта форумаў – развіццё гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі з  Літвой і Фінляндыяй, пошук партнёраў, умацаванне іміджу беларускіх прадпрыемстваў на замежных рынках і абмен досведам.

 

 

Арганізатары мерапрыемстваў – міністэрства эканомікі і замежных справаў Беларусі, гродзенскія аблвыканкам і гарвыканкам, Беларуская гандлёва-прамысловая палата, міжнародныя гандлёвыя  і  галіновыя асацыяцыі, прадстаўнікі бізнесу трох краін.

 

Падчас форумаў плануецца абмеркаваць  стан і перспектывы эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне па экалагічных і прыродаахоўных праектах, супрацоўніцтва ў сферы транспарта і лагістыкі, па праектах развіцця малой энергетыкі і машынабудавання.

 

Літва лічыцца адным з найважнейшых эканамічных партнёраў Беларусі.

Двухбаковы таваразварот з Літвой па выніках 2011 года дасягнуў 1,16 мільярда даляраў. Літоўскія інвестыцыі ў беларускую эканоміку ў параўнанні з 2010 годам павялічыліся ў 2,3 разы і склалі 114,4 мільёна даляраў, абарот паслуг – 550 мільёнаў даляраў.

 

Маштабы супрацоўніцтва з Фінляндыяй таксама павялічваюцца.

За мінулы год таваразварот склаў 205 мільёнаў даляраў. Экспарт Беларусі ўзрос на 21,7%, інвестыцыі перавысілі 40,5 мільёна даляраў.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://www.moyby.com