Працоўным «Азота» прапанавалі пачытаць «Народную волю»

|

Пра акцыю распавядае кіраўнік гарадзенскай гарадской арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч:

 

– Раздаючы газеты каля прахадной «Азота» з дадзеным артыкулам, мы хацелі данесці да людзей сітуацыю, якая склалася з нагоды пададзенай пазовы. Бо далёка не ўсе рабочыя падзяляюць пункт гледжання майстра завода на тое, што гэта менавіта Ус будзе вінаваты ва ўсім…

 

Прадпрыемства павінна ведаць сваіх «герояў» і іх учынкі не толькі ў рэжыме планёркі ідэолагаў.

 

align=”” >

   

Акцыя прайшла без затрыманняў і ў кароткі тэрмін, бо жадаючых атрымаць газету было значна больш, чым асобнікаў выдання ў актывістаў.

 

Нагадаем, што майстар цэху на прадпрыемстве «Гродна Азот» Аляксей Емяльянчык падаў позву ў суд супраць былога кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса, у якім просіць спагнаць з былога кандыдата ў прэзідэнты два мільёны беларускіх рублёў за тое, што той нібыта заклікаў Еўразвяз да ўвядзення эканамічных санкцый супраць Беларусі.