Жывыя кветкі на мільярд рублёў канфіскавалі ашмянскія мытнікі
У спыненым для мытнага кантролю адным з транспартных сродкаў аказалася на 60 тысяч кветак больш, чым было пазначана ў дакументах.
Акрамя гэтага, у фуры знайшліся архідэі, якія ўвогуле не былі заяўленыя ў паперах.
Праз колькі дзён на гэтым жа мытным пасту затрыманыя яшчэ 2 партыі свежых кветак.
Зламыснікі спрабавалі перавезці тавар, не пазначыўшы дакладную колькасць кветак у суправаджальных дакументах.
Адміністратыўныя працэсы рапачатыя па ўсіх трох выпадках.
Ружы, хрызантэмы, архідэі колькасцю больш за 80 тысяч штук і агульным коштам больш за мільярд рублёў канфіскаваныя.
Паводле http://gtk.gov.by