Беларусы ў Варшаве пратэставалі супраць аўстрыйскага банка Raiffaisen Bank
– Акцыя была арганізавана для таго, каб выказаць свой пратэст супраць таго, што еўрапейскія банкі, а ў прыватнасці Raiffaisen Bank, працягваюць супрацоўніцтва з апошнім дыктатарам Еўропы.
У той час, калі ўсе кажуць пра павелічэнне санкцыяў, банкі працягваюць заключаць дамовы. Мы выйшлі і выказалі сваё мяркаванне на гэты конт – так рабіць нельга.
Пад час акцыі да аднаго з удзельнікаў – Зміцера Бародка – падышлі прадстаўнікі паліцыі і праверылі дакументы. Паліцыю выклікалі супрацоўнікі банка.
Акцыя ў Варшаве цягнулася калі гадзіны і прайшла без затрыманняў.
Даведка ТС:
Raiffeisen Banking Group з’яўляецца найбуйнейшай у Аўстрыі і Цэнтральнай і Усходняй Еўропе банкаўскай групай. У 2008 г. Raiffeisen International Bank Holding AG купіў на біржавым рынку 10 млн. 883 тыс. 484 акцыі беларускага «Прыёрбанку» за $50 млн. 173 тыс. Доля Raiffeisen International у «Прыёрбанку» павялічылася тады да 76,55 %, а зараз складае каля 87%.
Як паведамляла нядаўна “Беларуская служба польскага радыё” са спасылкай на charter97.org, у галаўным аддзяленні банка ідуць «сур’ёзныя дэбаты» аб тым, як быць з рахункамі беларускіх кампаній, якія трапілі нядаўна ў «чорны» спіс, у дачыненні да якіх уведзеныя санкцыі з боку Еўразвязу.
“Для многіх з іх праз Raiffeisen Bank і ягоныя філіялы адкрытыя буйныя крэдытныя лініі. Рашэнне аб спыненні абслугоўвання рахункаў фірм беларускіх алігархаў аўтаматычна павінна спыніць магчымасць абслугоўвацца ў «Прыёрбанку» – піша сайт http://www.radyjo.net.