Ушанаванне памяці змагароў за незалежнасць Беларусі
Дзень Волі 25-га сакавіка адзначылі ў Лідзе і Воранава. На Лідчыне ўсклалі кветкі на могілках, дзе пахаваны Юліян Саковіч – адзін з заснавальнікаў Беларускай незалежніцкай партыі, адзін з кіраўнікоў беларускага нацыянальнага Руху супраціву ў 1941–1943 гг.