Прыбралі бераг, абсталявалі аўтастаянку і месца адпачынку

|

Планы намецілі не дробныя: прыбраць смецце па берагах, уладкаваць стаянку для аўтамабіляў і збудаваць вялікі стол для адпачынку усіх рыбакоў, якія наведваюцца ў гэтыя мясціны. У пачатку мерапрыемства, па ўжо існуючай традыцыі, былі ўручаны членскія білеты новым сябрам Клубу.

Падзяліўшыся на тры каманды, усе прыняліся за працу. Жонкі і дзеці рыбакоў збіралі смецце, мужчыны заняліся абсталяваннем стаянкі і месца адпачынку.

Пры расчыстцы стаянкі прыйшлося выкарчаваць чатыры велізарныя пні.

Затым з бярвёнаў збудавалі агароджу. Другая група ў гэты час займалася сталом і лаўкамі.

 

 

Праз некалькі гадзін праца была скончана, падаспела і вуха – ужо нязменны атрыбут ўсіх клубных мерапрыемстваў. Штатны кулінар Сяргей Макараў прыгатаваў смачную юшку. На новым стале ўсе ўдзельнікі суботніка яе і паспрабавалі. Пацешыла і надвор’е, працаваць пад цёплымі промнямі вясновага сонца было асалодай.

Разам рыбакі зрабілі добрую справу, гэта першы клубны суботнік, праводзіцца яны будуць рэгулярна.

Першы ў жыцці суботнік, вядома, разам з татам

Які ж суботнік без бервяна?

>

Яшчэ з раніцы усім гэтым “дабромі” былі ўсеяныя берага

Некаторыя здымалі стомленасць рыбалкай

У гармоніі…