У Гродзенскай вобласці выратавальнікам будуць дапамагаць добраахвотнікі

|

1718 населеных пунктаў Гарадзеншчыны, у якіх пражывае амаль чвэрць насельніцтва вобласці, знаходзяцца на адлегласці больш за 10 кіламетраў ад прафесійнай пажарнай часткі, у 28 з іх колькасць жыхароў перавышае 600 чалавек.

Будаўніцтва пажарных дэпо каштуе нятанна і не заўсёды мэтазгодна. Навукова-даследчы інстытут пажарнай бяспекі і надзвычайных сітуацый МНС Беларусі бачыць выйсце ў стварэнні добраахвотных пажарных каманд.

На базе абласнога камбіната супрацьпажарных работ працуе навучальны клас, у якім правілам супрацьпажарнай бяспекі вучаць спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый.

 

Паводле http://grodnonews.by

Здымак з сайта http://actualcomment.ru