Футбалісты “Нёмана” з перамогі стартавалі ў чэмпіянаце краіны

|

Галы ў складзе гарадзенцаў забілі Павал Савіцкі і Ігар Крывабок (двойчы), які такім чынам адзначыў сваё вяртанне ў каманду.

 

Гульня праходзіла ў Хойніках, паколькі футбольнае поле ў Мазыры пакуль не гатовае для правядзення гульняў чэмпіянату.

 

>

Атаку гаспадароў блакуе сербскі навабранец “Нёмана” Уладзімір Весялінаў.

 

Наступную сустрэчу “Нёман” згуляе 31 сакавіка на сваім полі з “Мінскам, які ў першым туры перамог чэмпіёна краіны БАТЭ (1-0).

 

Алег Страхановіч (у белай кашульцы) застаўся ў цені сваіх нядаўніх гарадзенскіх партнёраў.

 

Гэтая гульня стане своеасаблівай рэпетыцыяй паўфіналу Кубка Беларусі, у якім гарадзенцам давядзецца гуляць менавіта з гэтай сталічнай камандай.

 

24 сакавіка. Хойнікі. “Славія”, Мазыр – “Нёман” 1:3

 

Фота fcneman.by