«Мы – народ» пад дыктоўку пісалі гарадзенцы

|

Да яго чытання ў Гродна быў запрошаны Генадзь Бураўкін. Пасля прачытання Генадзь Бураўкін падзяліўся ўражаннямі для Твайго Стыля:

– Чытаю першы раз. Хачу сказаць, што тут вельмі харошыя людзі. Я паглядзеў на іх твары – светлыя, добрыя… Ад гэтага на душы стала цёпла. Мне здаецца, вельмі ўважліва слухалі, таму што хацелі пісаць гэтую дыктоўку. Мне задаецца, што ў нас было такое яднанне, і на тэму радзімы, мовы, і нашай павагі да Ларысы Антонаўны Геніюш – да гэтага выдатнага чалавека, майстра слова, да гэтай атданай патрыёткі нашай Беларусі.

Патрыятызм – гэта самае ўніверсальнае пачуццё для аб’яднання людзей

>

З гісторыі гарадзенскіх дыктовак

Без каментароў

Пасля непасрэдна дыктоўкі мерапрыемства не скончылася, і прысутных чакаў канцэрт Алеся Камоцкага. Апроч гэтага, Сяргей Шапран і Міхась Скобла прадставілі гарадзенцам новыя кнігі з выдавецкай серыі «Гарадзенская бібліятэка».

Аўтар фота Ганка Марза