Затрыманыя трое прыхільнікаў Маладога Фронту

|

Як распавяла нам Наталля Турэйка затрыманне адбылося на вуліцы Будзёнага, пасля чаго на актывістаў склалі пратаколы і невядома навошта павезлі ў лякарню па вул. Шчорса для псіхіятрычнага засведчання. Агулам затрыманне доўжылася каля 4 гадзінаў. Разам з Наталляй былі затрыманыя непаўнагадовая Беабата Габоўская і Аляксандар Соткін. Ва ўлётках ішла гаворка аб санкцыянаваным уладамі мітынгу на Дзень Волі ў Менску.

 

Суд над юнакамі мае адбыцца ў панядзелак 26 сакавіка ў будынку Ленінскага суду па вул. Даватара ў 9.00.