На возеры Свір ледзьве не патануў рыбак
Ненадзейны веснавы лёд не вытрымаў мужчыну, і ён апынуўся ў вадзе.
Рыбаку пашанцавала, што ён здолеў дазваніцца да жонкі, а тая па хатнім тэлефоне выклікала смаргонскіх выратавальнікаў.
З ратавальнай дошкай супрацоўнікі МНС дабраліся да небаракі і выцягнулі яго на бераг.
Рыбак (жыхар Смаргоні 1961 года нараджэння) прабыў у вадзе каля 20 хвілін. З пераахалоджаннем ён шпіталізаваны.
З надыходам вясны няшчасныя выпадкі з аматарамі падлёднага лову пачасціліся. У апошнія дні па Беларусі іх зарэгістравана каля 10. Рыбакоў не спыняе нават пагроза для жыцця.
Гродзенскія выратавальнікі за сезон уратавалі з вады некалькі чалавек.
Дакладную колькасць пацярпелых вызначыць складана: часта на дапамогу тапельцам прыходзяць выпадковыя сведкі, і не ўсе выпадкі фіксуюцца.
Здымак з сайта http://susanin.udm.ru