Гродна на адзін дзень ператворыцца ў сырны горад

|

Сырны фестываль пройдзе ў Гродне 19 верасня. У гарадскім парку імя Жылібера гарадзенцы змогуць пабачыць скульптуры з сыру, паспрабаваць на смак розныя віды сыроў і пазнаёміцца з працэсам іх варэння.

13 верасня – Дзень нараджэння ў чалавека, які будучы дарослым, працягвае гуляць з лялькамі

|

13 верасня адзначыў свой 54-ты дзень нараджэння галоўны рэжысёр гарадзенскага лялечнага тэатра Алег Жугжда.

На трасе Мінск-Гродна аўто сутыкнулася з аўтацягніком. Ёсць загінуўшы

|

Аварыя адбылася раніцай 13 верасня на 184-м кіламетры трасы Мінск – Гродна, паведамляе ДАІ Гродна.

Увага, змянілася месца правядзення першых заняткаў “Мова Нанова Гародня”!

Адкрыццё восеньскага сезона курсаў “Мова Нанова Гародня” перанеслася ў іншае месца – на вул. Будзёнага, 48а, офіс 63. Заняткі пачнуцца сёння ў 18.00 для дзетак і ў 19.00 – для дарослых.

У Гродне на тры дні адключаюць гарачую ваду

|

Іспыты на разліковую тэмпературу 15-17 верасня будуць праводзіць Гродзенскія целавыя сеткі. У гэтыя тры дні гарачай вады не будзе ў большой частцы горада, падключаннай да ЦЭЦ-2. Праверка дазволіць выявіць дэфекты трубаправодаў.

“Шукаю гаспадара”. Коцікі і сабачкі ў добрыя рукі ў Гродне

|

Мілыя жывёлінкі, якімі апякуецца гарадзенская арганізацыя “Преданное сердце”, шукаюць новых і верных сяброў сярод чытачоў “Твайго стылю”. Працягваем публікаваць аб’явы, дзякуючы якім, спадзяемся, яны знойдуць новы ўтульны дом.

Дзень горада 2015 у Гродне – поўная праграма свята

|

 

Дзень горада адсвяткуюць у Гродне 19 верасня. Па ўсім горадзе, на вялікай колькасці сцэнічных пляцовак, будуць праходзіць канцэртныя і забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей і для дарослых. Аб’яднае ўсіх гараджан дэвіз: “Гродна гэта – я, Гродна гэта – ты, Гродна гэта – мы!”.

 

У Гродне спынілі заварванне смеццеправодаў

|

Рашэнне прыпыніць кансервацыю смеццеправодаў прынялі на працоўнай нарадзе ў гарвыканкаме. Старшыня выканаўчага камітэта Мечыслаў Гой загадаў спыніць гэтыя працы, пакуль у горадзе не будуць створаны нармальныя ўмовы для раздзельнага збору смецця.

Гарадзенцаў запрашаюць на велапрабег з нагоды Дня без аўтамабіля

|

Прабег, на якім чакаецца каля 500 раварыстаў, пройдзе ў Гродне 20 верасня. 

Андрэй Чарнякевіч прэзентуе кнігу пра эліты міжваеннага Гродна

|

17 верасня ў 18.30 у выдавецтве “ЮрСаПрынт” адбудзецца прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук Андрэя Чарнякевіча “Памяць пра Гродна: постаці міжваеннага перыяду (1919-1939). Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка”.