На трасе Мінск-Гродна аўто сутыкнулася з аўтацягніком. Ёсць загінуўшы
У 4 гадзіны ночы ў Лідскім раёне сутыкнуліся “БМВ” і “МАН”. Грузавік рухаўся з боку г. Мінска, легкавы аўтамабіль – у супрацьлеглым кірунку. Кіроўца легкавога аўтамабіля на прамым участку выехаў на сустрэчную паласу. Пасля сутыкнення гружаны металічнымі трубамі аўтацягнік ў левым кювеце перакуліўся і стаў коламі ўверх.
29-гадовы кіроўца аўтацягніка памёр на месцы, у “БМВ” ніхто не пацярпеў.
Усе абставіны здарэння будуць устаноўлены ў выніку расследавання.
У ДАІ папярэджваюць, што дадзены ўчастак дарогі з’яўляецца аварыйна-небяспечным, пра што сведчаць папераджальныя дарожныя знакі. Тут у аварыях загінула тры чалавекі.
Дзве аварыі з параненымі адбыліся ў суботу 12 верасня. Раніцай каля вёскі Вялікія Шылавічы Слонімскага раёна юнак на мапедзе перад здзяйсненнем манеўру не заняў крайняе левае становішча на праезнай частцы. Выконваў левы паварот і дапусціў сутыкненне з легкавым аўтамабілем “Фольксваген”, які шоў на абгон мапеда. Віноўнік ДТЗ, які атрымаў пару месяцаў таму права кіравання, шпіталізаваны.
На рознаўзроўневай развязцы ў Шчучынскім раёне перакуліўся “Фольксваген”. Пры з’ездзе з дарогі “Мінск-Гродна” у накірунку Мастоў на закругленні направа аўтамабіль занесла. У левым кювеце ён перакуліўся. Кіроўца, які не быў прышпілены рамянём бяспекі, мешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.