2012 год: Жыроўкі – 35%, аплата транспарту – 85%

|

У 2012 годзе ў Беларусі будзе працягвацца аптымізацыя бюджэтных расходаў у ЖКГ і на транспарце, паведаміў 20 снежня ў Савеце Рэспублікі першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын.

Гродзенскія філатэлісты зладзілі калядную выставу ў Мінску

|

Па словах старшыні Гродзенскай філіі Беларускага таварыства філатэлістаў Фрыдэрыка Гушчы, толькі гродзенскія філатэлісты займаюцца калекцыянаваннем марак рэлігійнай тэматыкі, якая акурат пасуе святу Раства.

У Гродзенскай вобласці павялічылася нараджальнасць і скарацілася колькасць жыхароў

|

На 1 лістапада ў Гродзенскай вобласці пражывала 1062,4 тысячы чалавек, што на 3600 чалавек менш, чым у пачатку года.

Каляда грукае ў дзверы

|

У Гродне калядоўшчыкі рыхтуюцца да калядаванняў. Удзельнікі абнаўляюць сцэнар, дастаюць з скрыняў святочныя касцюмы, развучваюць новыя калядныя спевы, “прасілкі” і пажаданні. Віншаваць з Калядамі моладзь збіраецца як на каталіцкае, так і на праваслаўнае свята.

Калядная выстава ў Гродзенскім музее гісторыі рэлігій

|

Калядная елка, сапраўдныя беларускія батлейкі, іконы, гравюры, лялькі ўбачаць гродзенцы на выставе, якая адкрыецца ў Гродзенскім музее гісторыі рэлігій  22  снежня.

Каталіцкая моладзь Гродна рыхтуецца да Раства

|

Раство уваходзіць у цыкл святаў літургічнага году, якія маюць прызначэнне падаць чалавецтву прыклад, як трэба будаваць сваё жыццё. Сёлета 25 снежня каталіцкая моладзь, якая гуртуецца ў парафіі пры Бернардынскім касцёле, выступіць з адмысловай святочнай праграмай перад дзеткамі з псіханеўралагічнага дыспансера.

У Гродзенскай вобласці расце колькасць дзяцей, якія патрабуюць абароны дзяржавы

|

У параўнанні з 2010 годам колькасць дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы павялічылася на 23,3%. На 34,1% стала больш дзяцей, якія маюць патрэбу ў абароне.

У Кузьніцы затрыманая рэкордная кантрабандная партыя цыгарэт

|

У рукі польскіх мытнікаў патрапіла 550 тысяч пачак беларускіх цыгарэт. Кошт канфіскаванага тавара складае каля 100 тыс. еўра.

На галоўным корпусе гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з’явіўся QR-код

|

Цяпер, каб даведацца пра гісторыю і навіны жыцця ВНУ,  дастаткова запусціць у мабільным тэлефоне праграму для спампоўкі кодаў і навесці аб’ектыў камеры на код, які выкладзены мазаікай на сцяне будынка.

Віктар Саяпін прэзентуе гродзенцам новыя кнігі

|

Кнігі – “Пра парк Жылібера і заапарк Каханоўскага”, “Гісторыя гродзенскіх плошчаў” і “Пешшу па Ажэшка і Савецкай” – будуць прадстаўлены 22 снежня.