Калядная выстава ў Гродзенскім музее гісторыі рэлігій

|

Галіна Аляксандраўна Хамко, ст. навуковы супрацоўнік і аўтарка выставы распавяла “Твайму стылю”:

Канешне ж выстава прысвечана Ражджаству.

Яна будзе пра Евангеллі: гэтую падзею апісалі 2 евангелісты, Лука і Матфей.

Будуць гравюры, іконы.

Пакажам дзве беларускія батлейкі і раскажам, як з’явіўся гэты тэатр, які ў 16 стагоддзі быў вядомы ад Гішпаніі да нашых зямель.

Мяркуюць, што пачатак батлейка бярэ ад пераносных алтароў. Гэта тэатр, які сам прыходзіць да чалавека.На нашых землях, у адрозненні, напрыклад, ад Польшчы, батлейка захавала старажытны выгляд у выглядзе скрыні.

Пакажам саламяную батлейку з Віцебска і копію магілёўскай батлейкі.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены фігуры трох каралей, зробленыя ў 30-ыя гады ў Вільні для касцёльнай шопкі, галовы лялек трох каралей з чэскага лялечнага тэатра.

Наведнікі выставы пачуюць аповед пра гэтых персанажаў свята Божага Нараджэння.

 

Галіна Аляксандраўна:

Раскажам і пакажам, як павінна быць упрыгожана елка паводле хрысціянскай традыцыі.

Наверсе абавязкова павінна быць Віфлеемская зорка ці анёл.

Так было прынята ў 16-18 стагоддзях.

 

Калядная выстава ў Музее гісторыі рэлігій адкрыецца 22 снежня ў 16 гадзін.

 

Выява з сайта http://juliyacriado.livejournal.com