Гродзенскія філатэлісты зладзілі калядную выставу ў Мінску

|

Калядная выстава адкрылася 25 снежня ў Чырвоным касцёле.

На ёй  прадстаўлены чатыры калекцыі марак  і калекцыя канвертаў з выявамі касцёлаў.

Адна з іх – калекцыя “Біблія ў марках”, якую сабраў Лявон Карповіч з Лунна.

У гэтай калекцыі, якая ўжо перамагала на міжнародных выставах, больш за 80 аркушаў.

 

Лявон Карповіч:

–          Мая калекцыя – гэта Біблія, ілюстраваная маркамі.

Маркі вельмі дапамагаюць у пазнаванні таго, чым цікавішся. Гэта не проста значкі, але і вялікая крыніца ведаў і сродак камунікавання.

Мяне зацікавіла Біблія. Ёй няма роўных ні па значнасці, ні па колькасці чытачоў.

Вялікія мастакі прысвячалі Бібліі свае творы, а марка гэтыя творы адлюстроўвае.


Шмат чаго хацеў бы дадаць у сваю калекцыю, больш поўна адлюстраваць грамадскае жыццё Хрыста.

Жывучы ў вёсцы цяжка набываць філатэлістычны матэрыял…


На каляднай выставе ў Мінску сваю калекцыю “Біблейскія гісторыі” прадставіў  і ўнук Лявона Карповіча – Мікіта Ганец.