2012 год: Жыроўкі – 35%, аплата транспарту – 85%
«Адпаведныя бюджэтныя асігнаванні вызначаны з таго, што ўзровень кампенсацыі тарыфаў на паслугі ЖКГ для насельніцтва да канца 2012 года павінен скласці не менш як 35%, а транспарту — не менш як 85%, — сказаў Амарын. — Гэта дазволіць забяспечыць паэтапнае выкананне параметраў па выхадзе да 2015 года на 60-працэнтны ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат па ЖКГ, прадугледжаны праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку, а таксама 100-працэнтнае пакрыццё насельніцтвам затрат па паслугах пасажырскага транспарту агульнага карыстання».
Як зазначыў першы намеснік міністра фінансаў, з улікам рэалізацыі гэтых падыходаў на субсідаванне паслуг ЖКГ у 2012 годзе запланавана выдзяленне 4,6 трлн. рублёў (рост у параўнанні з 2011 годам — 1,5 разу). Доля бюджэтнага субсідавання ў гэтых затратах скароціцца з 59 да 51%.