Quest Pistols і “Дразды” выступяць у Гродне

|

3 ліпеня гродзенцы змогуць паўдзельнічаць у Non-Stop Music Festival, арганізаваны кампаніяй Velcome. Сярод іншага чакаюцца выступы гуртоў Quest Pistols, Дразды і No comments.

Дачка і ўнукі Бельскага наведалі Гродна

Учора дэлегацыя габрэяў з Ізраіля, Канады і ЗША наведала Гродна ў межах міжнароднага маршу жыцця. Сярод удзельнікаў дэлегацыі была дачка і ўнукі Асаэля Бельскага, аднаго з кіраўнікоў знакамітага габрэйскага партызанскага атрада, які дзейнічаў на Гродзеншчыне.

Сёння ўзгадваюць ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны

З гэтай нагоды ў праваслаўных і каталіцкіх гродзенскіх храмах адбудуцца набажэнствы, падчас якіх будуць маліцца за ахвяраў вайны, якая забрала кожнага чацвёртага беларуса.

Дзеці ратуюцца ад спёкі

У адкрыты 1 чэрвеня купальны сезон у Гродне і вобласці дазволілі купацца ў 55 афіцыйных зонах адпачынку на вадзе. Каб далёка не шукаць дазволеных пляжаў, гарадскія дзеці залезлі проста ў фантан.

Памёр Едрусь Мазько

|

Мы былі знаёмыя з 1987 года, калі адначасова паступілі на гістфак гарадзенскага ўніверсітэту. Хлопец-дзівак, які пісаў нетыповыя вершы…

Гарадзенка будзе змагацца за званне “Міс Палонія-2011”

|

Вікторыя Лагонда будзе прадстаўляць на агульнапольскім конкурсе прыгажосці Падляскае ваяводства.

Улады Беластока звярнуліся да кіраўніцтва Беларусі

|

Дэпутаты гарадской рады Беластока адзінагалосна прагаласавалі ў панядзелак за зварот да ўраду Беларусі з патрабаваннем прыспешыць падпісанне дамовы пра малы прыгранічны рух.

Будаўніцтва Гарадзенскай ГЭС зацягваецца

|

Гідрастанцыя на Нёмане павінна была запрацаваць ужо ў канцы гэтага года. Страты ад пераносу тэрміну здачы аб’екта ў экспуатацыю могуць скласці міліёны долараў.

Цела зніклай паўгады таму гродзенскай школьніцы знойдзена ў Нёмане

|

15-гадовая Ганна Цвятніцкая і Дзяніс Сотнікаў пайшлі гуляць у Румлёўскім парку ўвечары 11 студзеня і не вярнуліся. І вось учора цела дзяўчыны знайшлі ў Нёмане каля вёскі Гожа, за 18 кіламетраў ад таго месца, дзе яе бачылі ў апошні раз.

Тры торбы з гашышам

|

Сёння ў 5 гадзін раніцы ў пункце пропуска “Каменны Лог” затрыманы грамадзянін Літвы, які спрабаваў перавезці праз літоўска-беларускую мяжу 60 кг гашышу.