Тры торбы з гашышам
Падазроныя торбы смаргонскія памежнікі знайшлі ў спальным адсеку грузавіка “DAF”.
Торбы былі запоўненыя абматанымі скотчам брыкетамі памерам з кавалак гаспадарчага мыла і з выціснутымі літарамі “TDI”.
Кіроўца патлумачыў, што гэта сумесь для палення, якую за ўзнагароду ў памеры 1000 долараў яго папрасілі даставіць у Маскву.
Экспрэс-аналіз, зроблены супрацоўнікамі мытні, паказаў, што ў брыкетах утрымліваецца гашыш.
Кіроўца затрыманы.
Паводле http://gpk.gov.by
Фота з сайта http://guard-live.ru