Памёр Едрусь Мазько
Мы часта бачыліся не толькі ва ўніверсітэце, але і на сустрэчах “Паходні”, бурных палітычных акцыях пачатку 90-х.
Эдзік, Едрусь (менавіта так ён падпісваўся пад сваімі вершамі), браў удзел у выданні “Рэанімовы” – аднаго з першых беларускамоўных самвыдатаў у Гродне.
У апошнія гады мы бачыліся нячаста, хоць і жылі ў адным горадзе.
Едрусь працаваў ва ўніверсітэце, працягваў займацца даследаваннямі гісторыі беларускай хрысціянскай дэмакратыі, вадзіў экскурсіі.
Некалькі месяцаў таму ён знайшоў мяне ў Фэйсбуку.
Апошні свой запіс там ён пакінуў учора ўначы.
29 жніўня яму споўніўся б 41 год. Пахаваюць Едруся ў пятніцу на яго радзіме ў Кобрынскім раёне.
Зямелька табе пухам, дружа! Мы будзем помніць цябе…
>
Эдзік Мазько (1970-2011).