Цела зніклай паўгады таму гродзенскай школьніцы знойдзена ў Нёмане
Прыкметаў гвалтоўнай смерці не знойдзена.
Пракуратура праводзіць следства. Асноўнай версіяй застаецца ўтапленне.
Праз месяц пасля знікнення Ганны і Дзяніса міліцыя адшукала важных сведкаў, падлеткаў, якія, хутчэй за ўсё, бачылі іх апошнімі.
Ужо тады падцвердзілася асноўная версія – дзяўчына і хлопец патанулі.
Аднак целы загінулых дагэтуль знайсці не ўдавалася, таму інтэрнэт поўніўся самымі неверагоднымі чуткамі.
На беразе міліцыя тады не знайшла ніякіх слядоў барацьбы, крыві, рэчаў пацярпелых.