Quest Pistols і “Дразды” выступяць у Гродне

|

Бясплатныя канцэрты гэтая кампанія ладзіць не ўпершыню – у мінулым годзе ў Гродна прыязджаў Сяргей Лазараў і гурт “Вінтаж”. У 2007 годзе ў межах рэкламнай акцыі Velcome на Савецкай плошчы усе ахвотныя маглі наведаць канцэрт “Акіян Эльзы”.

 

У 2009 годзе сотавыя аператары прывозілі да нас гурт “Мумій Троль”.

 

Сёлета традыцыйны бясплатны канцэрт на Савецкай плошчы адбудзецца ў 19 гадзін.

Гэтаксама ў 11 гадзін на стадыёне “Нёман” зладзіцца першы міжнародны чэмпіянат па трохбаковым футболе.

У 12 гадзін каля кінатэатра “Гродна” пройдзе конкурс танцаў «3G Dance».

 

Уваход на ўсе гэтыя мерапрыемствы вольны.

 

Здымак з http://cs10113.vkontakte.ru