Гарадзенка будзе змагацца за званне “Міс Палонія-2011”
Дзяўчына мае 19 гадоў і навучаецца зараз на факультэце эканомікі і менеджменту ў Беластоцкім універсітэце.
Вікторыя лічыць сябе аптымістычным, энергічным і творчым чалавекам.
Захапляецца танцам жывата, аддае шмат часу на вывучэнне замежных моваў.
У будучым дзяўчына хацела б заснаваць ўласную кампанію, дзе могла бы дапамагаць людзям.
У фінале рэгіянальнага конкурсу Вікторыя (другая злева) не трапіла ў лік трох пераможцаў, але журы прыняло рашэнне ўключыць і яе ў найпрыгажэйшых дзяўчат, якія будуць бараніць гонар Беласточчыны на нацыянальным конкурсе прыгажосці.
>
Ужо ў ліпені ў Беласток з’едуцца пераможцы ўсіх рэгіянальных конкурсаў прыгажосці.
Тады і будзе вызначана, хто з дзяўчат пазмагаецца за карону “Міс Польшчы’2011”.
Фота пераможцаў конкурса: Газета Вспулчэсна