«Зімовы 3Dmapping» ператворыць палац тэкстыльшчыкаў у сядзібу Друцкіх-Любецкіх

Праект кампаніі «AliveLight»  пад назвай «Зімовы 3Dmapping» будзе рэалізаваны 25 снежня на цэнтральнай плошчы горада. Дзякуючы новым тэхналогіям і творчаму падыходу  каманды аўтараў будынак палаца тэкстыльшчыкаў  на адзін вечар ператворыцца ў экран для трохмернай праекцыі.

Праз забытую кімсьці сумку з аўтавакзала ў Гродне эвакуіравалі 30 чалавек

|

Падазроную сумку заўважылі ў зале чакання гродзенскага аўтавакзала 21 снежня ў 18.25, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Выстава да юбілею Юрыя Якавенкі адкрыецца ў Гродзенскай выставачнай зале

|

Больш за 60 прац можна будзе пабачыць на выставе графікі “Англійскі сняданак”, прысвечанай 50-годдзю творцы. Яе адкрыццё пройдзе 22 снежня ў 17.00.

У Беластоку пераглядалі рашэнне суда па справе, звязанай са смерцю чатырох жыхароў Гарадзеншчыны

|

Трагедыя разыгралася ранкам 15 верасня 2010 г. Два мікрааўтобусы з пасажырамі, якія ехалі на закупы ў Варшаву, сутыкнуліся тады з польскім цірам. У выпадку загінулі чацьвёра гарадзенцаў – тры жанчыны і мужчына, а таксама жыхар Мінскай вобласці.

У Баброўніках затрымалі беларуса з 15 кг. бурштына

|

Гэта найвялікшая ў гісторыі польскай мытні канфіскаваная ёй кантрабанда гэтага каштоўнага камня.

У Гродне пачаўся продаж навагодніх елак

|

У Гродне пачалі працу ёлачныя кірмашы. Усяго ў горадзе размешчана 19 месцаў, дзе можна будзе набыць жывую елку да 31 снежня.

Акцыя ДАІ: “3 верасня – Дзень памяці дзяцей, што загінулі на дарогах вобласці”

|

Ужо некалькі год запар 3 верасня ДАІ Гродзенскай вобласці праводзіць акцыю памяці дзяцей, што загінулі на дарозе. Гэтым разам акцыя будзе праходзіць на Савецкай плошчы з 12.00 да 14.00.

Мядзведзеў у Гродне: ёсць абмежаванні ў руху ў горадзе і ваколіцах

|

8 верасня ў Гродне праходзіць паседжанне Еўразійскага міжурадавага савету, у якім прымаюць удзел міністры ЕўрАзЭс. З 10.00 да 18.00 перыядычна будуць перакрытыя трасы М6, Р41, а таксама вуліцы ў цэнтры горада, паведамілі ў ДАІ.

У Гродне раскажуць пра правы чалавека ў нясумным фармаце

|

Паўдзельнічаць у мерапрыемствах незвычайнага фармату, пазнаёміцца з людзьмі, якія працуюць у галіне правоў чалавека, і атрымаць ад іх карысныя парады можна будзе 13 верасня на “Жывых размовах”. А яшчэ гасцей чакае выстава-сушка.

Гарадзенца, які знік у Мастоўскім раёне, шукаюць ужо тыдзень

|

48-гадовы мужчына на світанку 2 верасня выйшоў з дому ў вёсцы Дубна, сеў на ровар і з’ехаў. З таго часу родныя яго не бачылі, паведамілі ў пошукава-выратаваўчым атрадзе “ЦэнтрСпас”.