Кантрабандай беларускіх цыгарэт усё часцей займаюцца грамадзяне Літвы

|

Апошнім часам усё часцей працуе наступная схема: адна група лягальна ўязджае ў Беларусь і набывае ў краме партыю табачных вырабаў. Затым падвозіць яе да мяжы і перакідвае на іншы бок, дзе тавар прымае іншая група.

 

22 сакавіка гродзенскія памежнікі ў раёне н.п. Чарнуха затрымалі аўтамабілі “Фальксваген-Каравэлла” і “Фальксваген-Пасат”, якімі кіравалі жыхары Друскенікаў. Яны перавозілі каля 34 тысяч пачак цыгарэт. Як патлумачылі затрыманыя, невядомыя папрасілі давезці табачныя вырабы ў раён Парэчча за 50 долараў ЗША. Цыгарэты коштам каля 100 мільёнаў рублёў канфіскаваны. Затрыманыя аформленыя парушальнікамі памежнага рэжыму.

 

Паводле http://gpk.gov.by

Здымак з сайта http://igor-greff.narod.ru