На Азове ўратавалі бабулю і ўнука з Гродна

Учора ў 11.45 ў Бярдзянску (Запарожская вобласць, Украіна) выратавальнікі мясцовай вадалазнай службы ўратавалі 58-гадовую жанчыну і 8-гадовага хлопчыка, якіх зносіла ў адкрытае мора, пра гэта паведамляе РепортерuUA.

 

Гродзенцаў уратавалі на адлегласці 800 метраў ад узбярэжжа Азоўскага мора. Іх, знясіленых, зносіла ў адкрытае мора.