Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча будуць тэмай заняткаў гарадзенскай “Мовы Нанова”

|

У кнізе пад адной вокладкай сабраныя ўсе творы Багдановіча, у тым ліку пераклады рускамоўных тэкстаў на беларускую мову. Выданне дапоўнена ўспамінамі сучаснікаў пра паэта. Юрась таксама дэфрагментаваў славуты “Вянок” Максіма Багдановіча.

 

Юрась Пацюпа вучыўся і доўгі час працаваў у Гродне, але апошнія гады жыве ў Мінску.

 

Вось што ён піша пра сябе:

 

“Нарадзіўся я, Юрась Пацюпа, 13 сакавіка 1965 году ў Полацку, калі бацькі былі студэнтамі Полацкага ляснога тэхнікуму — бацька прыехаў у гэты слаўны беларускі горад з Магілеўшчыны, з Касьцюковіцкага раёну, а маці — з Горадзеншчыны, зь Лідзкага. Усё маленства, як сябе помню, прайшло на Лідчыне, у дзеда ў Дамэйках — тыповай каталіцкай заходнебеларускай вёсцы, разьбітай на хутары. Жыцьцё на ўлоньні прыроды ў натуральным моўным асяроддзі стала найважнейшым чыньнікам маёй біяграфіі. Дагэтуль мая мова, у сваёй аснове — з Дамэек, пішучы вершы, я ўяўляю перш-наперш дамэйскую прыроду”.

 

Грунтоўнае інтэрв’ю з Пацюпам надрукавала нядаўна “Наша Ніва”.

 

Заняткі “Мовы Нанова Гародня” з удзелам Юрася Пацюпы пачнуцца а 19-й гадзіне па адрасе вул. Будзённага, 48а-63. Уваход вольны.