Гродзенскія выратавальнікі павіншуюць закаханых

|

У форме пажарнага мінулага стагоддзя на вежу падымецца выратавальнік-саксафаніст эстрадна-духавога аркестра абласнога ўпраўлення Іван Буракоў.

 

І замест звыклага гука трубы, які раздаецца штодня, сёння ў 11.55 да Дня ўсіх закаханых гарадзенцы атрымаюць у падарунак рамантычную мелодыю з рэпертуару Джо Дасэна “Калі б не было цябе…”, выкананую на саксафоне.

Пад гэтую мелодыю свой першы танец выканае пара маладажонаў.

Пасля яны ўзойдуць на каланчу і, пераадолеўшы 120 прыступак, убачаць Гродна з вышыні і атрымаюць адпаведны сэртыфікат ад  Музея гісторыі пажарнай службы.

 

А для закаханых, якія застануцца ўнізе, запусцяць паветраныя шарыкі  з пажаданнямі і сувенірамі ад выратавальнікаў.

 

Гродзенскія выратавальнікі ўпершыню ладзяць акцыю да Дня ўсіх закаханых і жадаюць усім і ў гэты дзень, і ўсё жыццё гарэць толькі ад кахання.

 

Здымак http://prosto-free.livejournal.com