Незабыўны канцэрт барда Андрэя Мельнікава
align=”” >
У момант асвячэння
Гарадзенцам быў прадстаўлены зусім іншы Мельнікаў. Не той Мельнікаў, пад песні якога падымалася гарадзенская моладзь ў «Маладым Фронце», і не той Мельнікаў, што спяваў напрыканцы 20 стагоддзя «Гэта –мы» і «Па дарозе з Вільні на Полацак». Гэта быў Мельнікаў, што спяваў песні на творы Караткевіча і Шагала, гэта былі песні на словы паэта і філосафа Алега Бембеля (Зніча), які служыць манахам ў Жыровіцкім манастыры.
Прысутныя пачулі новыя творы барда і, хаця канцэрт быў вельмі ўтульным, ён , як адзначылі некаторыя стаў «выступам для VIP-персонаў».