Дзень Перамогі ў Гродне
Праграма святочных мерапрыемстваў з’явілася на сайце гарвыканкама.
Ветэраны за 20 хвілін пройдуць па Савецкай вуліцы ад Савецкай плошчы да плошчы Леніна.
Пасля мітынга і ўскладання кветак святочныя мерапрыемствы разгорнуцца ў парку Жылібера.
З 11 гадзін тут запланаваны канцэрт “Гродзенскай гарадской капэлы”, ваенна-спартыўнае свята «А ну-ка, парни!», канцэрт эстрадна-духавога аркестра УУСГродзенскага аблвыканкама (з 11.30 да 12 гадзін), тэатралізаванае выступленне рыцарскіх клубаў (12-12.30), канцэрт духавога аркестра Гродзенскага памежнага атрада (12.30-13.30), конкурсы і гульні (13.30-14.30).
Разнастайныя канцэрты працягнуцца да 17 гадзін.
Вячэрняя праграма пройдзе на Савецкай плошчы.
З 18 да 20.50 – моладзевая танцавальная праграма.
Адразу пасля яе – паўгадзінны канцэрт Алены Грышанавай, 21.20-21.55 – выступ групы «Тяни-толкай».
Скончацца святкаванні сумесным спевам “День Победы” і святочным салютам у 22.00.
Здымак з сайта http://grodnonews.by