Хакейны “Нёман”: не разбіць, не спыніць, не стрымаць!
Менавіта гэтая каманда пераследавала “Нёман”, адстаючы ад нашай каманды на шэсць ачкоў. Атрымай гаспадары пляцоўкі перамогу – і да другога месца, якое больш за месяц займаюць гарадзенцы ім было б рукой падаць.
Але каманда Дзмітрыя Краўчанкі не пакінула “металургам” шансаў, перамогшы з лікам 4-1. Галамі ў складзе нашай каманды адзначыліся Кіслы, Гарбуноў, Осіпаў і Глебаў.
Цяпер гарадзенскія заўзятары з нецярпеннем чакаюць дуэлі гарадзенцаў з лідэрамі чэмпіянату – хакеістамі сталічнага “Юнацтва”. Ад мінулагодніх чэмпіёнаў краіны “Нёман” адстае на 7 ачкоў, але сталічная каманда згуляла на гульню больш.
Толькі гэтая каманда мела сёлета больш доўгую пераможную серыю – 11 перамог запар.
Фота Яраслава Ванюкевіча