Гарадзенец перамог на першым этапе чэмпіяната па драгрэйсінгу
Дзмітрый Нагула перамог у катэгорыі заднепрывадных аўто.
У спаборніцтвах сярод пярэднепрывадных машын лепшым стаў Юрый Трубачоў з Віцебску.
Нажаль, з-за дажджу гонкі давялося на гэтым спыніць.
Неразыгранымі засталіся прызы ў трох катэгорыях: “поўны прывад” (AWD), Street, Super Street, і ў абсалютным заліку.
Гродзенскі чэмпіён замовіў сваю машыну-пераможцу ў Нью-Йорку, на радзіме драгрэйсінгу.
На мяжы доўга не маглі зразумець, да якога тыпу аўто можна аднесці машыну: ці то да рарытэтных, ці то да спартыўных.
Акрамя кабіны ў машыне 1946-га года ўсё новае.
Бензінавы атмасферны карбюратарны васьміцыліндровы рухавік працуе на спецыяльным этыліраваным 113-м бензіне.
За 6 секунт машына можа разагнацца да 200 кіламетраў у гадзіну.
Машына не мае сістэмы закісу азоту, затое мае спецыяльную двухступеневую каробку-“аўтамат” і задні парашут для больш эфектыўнага тармажэння пасля фінішу.
Дзмітрый Нагула: “Цяжка праверыць, на што яна сапраўды здольная, бо ў нашай краіне няма адпаведных трас.
Менавіта таму я нават не планую нейкіх дапрацовак, бо на дрэнным пакрыцці машына становіцца некіруемай”.
Пра кошт аўто Дзмітрый не кажа.
Экспертам таксама цяжка ацаніць унікальную машыну.
Паводле http://www.if.by