Сяргей Магонаў: “Суддзя парушае заканадаўства”
У лісце прадстаўнікі суда просяць падаць у суд статут “Экадома”, а саму заяву пакідаюць без зруху.
Нагадаем, што зыскавая заява перададзена ў суд Лідскага раёна 2-га красавіка.
Грамадзяне, а гэта Сяргей Трафімчык і прадстаўнікі грамадскага Аб’яднання «Экадом», патрабуюць спыніць будаўніцтва ў горадзе шкоднай вытворчасці.
Яны спасылаюцца на Орхускую канвенцыю і патрабуюць ад завода правядзення грамадскіх слуханняў па факце будаўніцтва.
Адказ з суда Лідскага раёна каментуе Сяргей Магонаў, юрыст Охрускага цэнтра:
«У дадзеным выпадку ўсё проста – прадпрыемства парушыла Охрускую канвенцыю.
І суду вельмі непрыемна займацца дадзенай справай.
Яны імкнуцца зацягнуць яе, і іх адказ проста «высмактаны з пальца». Збіраюся напісаць заяву на суддзю, – ён парушае заканадаўства, і вышлю ім копію статуту «Экадому», хоць па законе ім дастаткова выпіскі з яго ».
Сяргей Трафімчык лічыць, што адказ суда – гэта “субьектыўны падыход да справы з боку суда”.
Гісторыя з будаўніцтвам цэха па выпуску шклаваты цягнецца ў Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў, і толькі сёлета грамадскія актывісты пачалі спрабаваць «змагацца» з прадпрыемствам пры дапамозе беларускага суда.
Да гэтага прадстаўнікі прадпрыемства проста адмаўляліся мець зносіны з прадстаўнікамі жыхароў горада.
Права на набыццё інфармацыі пра будаўніцтва шкоднай вытворчасці шклозаводам «Нёман», жыхары Бярозаўкі атрымалі праз суд, які адбыўся 6-га сакавіка ў Лідзе.