Саладоўнікаў і Дзмітраніца застаюцца ў “Нёмане”

Вынікам сустрэчы стала дамоўленасць аб тым, што “Нёман” працягне накірунак развіцця, якім ішоў апошнія два гады. Плануецца, што ў бліжэйшы час Дзмітраніца і Саладоўнікаў падоўжаць кантракты, якія ў іх сканчаюцца ў канцы года.

 

Таму ўсе чуткі аб сыходзе Саладоўнікава сыходзяць у нябыт. Цяпер галоўная задача на міжсезонне – захаваць склад.

 

Заўтра адбудзецца афіцыйная прэс-канферэнцыя прысвечаная заканчэнню сезона. На сустрэчы кіраўніцтва клуба адкажа на ўсе пытанні журналістаў.